13 чэрвеня у лагеры адпачынку “Чонкі” г. Гомеля адбыўся канцэрт.
Перад уваходам у кінаканцэртную залю вісела кідкая(па колеру маркера) шыльдачка,выведзеная чыёйсці стараннай рукой: “концерт хорошего настроения” –нішто не прадвесціла з’яўленне на сцэне выбітнага беларускага выканаўцы Змітра Вайцюшкевіча.

Пакуль тое-сёе, прысутныя ачомаліся, спыніліся недарэчныя міграцыі у залі, Зміцер крыху абвыкся –і, нарэшче, мы пачалі атрымліваць асалоду непасрэдна ад дзейства. 
ня ведаю, як пракаментаваць такі эмацыйны рух

Трэба аддаць належнае: выканаўца не надта паглыбляуся ў тлумачэнні і прадмовы – тут гэта было б недарэчы. Пакуль я палявала на кадры нейкая жанчына нахілілася да мяне і, нібы перапрашаючыся, патлумачыла: “Тут у асноўным расіяне-яны не разумеюць беларускай мовы.”
Што ж , відаць не тая аўдыторыя. Хаця пасля канцэрта мы даведаліся, што менавіта расіяне і засталіся ў зале. Дызертыравалі ў асноўным “беларусы.”
Але, што б там не было, кожны атрымаў нарэшце, тое за чым прыйшоў сюды. Прынамсі, я была задаволеная, свяціліся ад радасці тыя, хто застаўся да канца, тыя ,хто атрымаў падарункі ад “Будзьма”. Хочацца думаць, што застаўся задаволеным і сам Зміцер.

А вось і першы фанат творчасці Вайцюшкевіча. Хлопцу ніяк не сядзелася на месцы, таму ён вырашыў агледзець плакаты з партрэтам выканаўцы і прапанаваную муз. прадукцыю, а можа , нават, і прыцаніцца вырашыў.

Урокі хоравага спеву. Зміцер вырашыў нас разнявольваць...і у працэссе, магчыма, разняволіцца самому. Ня ведаю,як каму, але мне падалося, што і сам аўтар быў крыху скаваны. Ці ж Вам , Зміцер, прызвычайвацца да рознашэрснай публікі?!Хаця: век жыві – век вучыся.
А вось хор у нас атрымаўся не благі.
І напрыканцы- "СЯМЕЙНАЕ" ФОТА."Глава сям'і", Зміцер, чамусь схаваўся.
вось такі адпачынак :)
June 15 2009, 11:03:55 UTC 2 years ago