You are viewing [info]npacmopa's journal

Wed, Apr. 25th, 2012, 01:02 pm
Юбілей гурта “Цёплыя рэчы” не абыйшоўся без сюрпрызаў ды эксперыментаў

22 красавіка нядзеля, вечар.  Нармальныя людзі адпачываюць дома перад пачаткам працоўнага тыдня, а на танцпряцоўцы гомельскага гарадскога Цэнтра культуры пачынаюцца эксперыменты ды сюрпрызы. З якой нагоды? З нагоды першага юбілея гомельскага рэгі- гурта “Цёплыя рэчы”
*

Прычым эксперыменты пачаліся, мусіць, задоўга  да адзначанай даты, падчас рамонту у ГЦК. Дзёрзкія гора- інтэр’ершчыкі абабілі сцены танцзалі гіпсакардонам і прарубалі вокны наўпрост за спінамі выступоўцаў. Ад чаго гука- і ісветаэфекты падчас канцэрта пакідалі народ у стане лёгкага шоку. Але няхай гэты факт застанецца на сумленні ГЦК, а мы лепш паглыбімся ў атмасферу сённяшнягя раста-паці.
*

Днюху “Цёплых рэчаў” можна смела лічыць працягам шэрагу  сонечных рэгі –канцэртаў. За гэты час у гамельчукоў мусіла бы выпрацавацца раста залежнасць. Але піпл сёння не спяшаецца на вечарыну. Пачатак восьмай, а на танц пляцоўцы тусуецца з тры дзесяткі наведвальнікаў.
*

Нарэшце на сцэне з’яўляецца Алесь Плотка і (вось нечаканасць!) абвяшчае выступ гурта “Святло і цені ”("Свет и тени") . Што за ён? Мы так не дамаўляліся. Народ у зале паціснуў плячыма і з цікаўнасцю ўтаропіўся на маладых хлапцоў з гітарамі. А музыкі тым часам грымнулі са сцэны гэткім гоп-рэгі. Не абышлося без кавераў на “Цёплыя рэчы”, але “светла-цьмяная” творчасць музыкаў , па-праўдзе кажучы - на выключнага аматара. Аматары ў зале знайшліся: харызматычныя пацанчыкі пад сцэнай раптам актывізаваліся, мусіць, чапанула іх музло.
*

Трэба зазначыць,што публіка сёння паводзіла сябе дастаткова квола. Дваровае рэгі змяніў  гурт “Romeira” , але чуллівае лаціна ды  босанова не разварушыла жыдзенькі люд.

Склад “Romeira”  з часоў апошнягя сонечнага канцэрта змяніўся да непазнавальнасці. Колькасць вакалістак паменшылася ўдвая, затое гурт прыдбаў гітарыста, кантрабасіста, і перкусіяністку ў камплекце. З’явіўся акардыяніст, які на паўстаўкі замяніў кларнеціста Вадзіма Левіна, і падыгрываў партыю кларнета на загадкавым клявішна-духавым інструменце. Рэспект новаму  музычнаму складу. Пры такім моцным апгрэйдзе хочацца чакаць ад вакалісткі не меншай моцы і энэргетыкі. Але ў Даруткі  сёння не хапала запалу. Народ млява рэагаваў на яе адчайныя заклікі таньчыць. Будзем спадзявацца , што гэта часовая з’ява і ў будучым нас непазбежна чакае неімаверны драйв ад маладога ды перспектыўнага гурта.
*

Пакуль жа толькі натхнёны моўнымі здольнасцямі спявачкі, канферансье нечакана пераключыўся на беларускую мову, пабалбытаў на роднай мове з публікай і абвесціў чарговы гурт “Знутры”(“Изнутри”). Тыя ж ў працяг тэмы зацягнулі новую кампазіцыю па-беларуску.

І вось калі  лірычны эмо-рок пачаў паднакучаць  аўдыторыі, на сцэне раптам з’явіўся вакаліст Цёплых рэчаў Сяргей Князеў і нейкі жвавенькі пацан у шапцы-шкарпэтцы і чорных акулярах.

Час эксперыментаў надыйшоў!!!! Чувакі заспявалі разам, прычым той, што ў акулярах паднаціскаў на рэпачок і заўважна не трапляў у ноты. Такім чынам супольны праек пераўтварыўся у творчую групавуху. Ай, чувакі,- усё добра, але ж трэба было вам яшчэ парэпетаваць!

Пакуль народ ачомаўся, на сцэне з’явіліся каларытныя госці з бранскай зямлі гурт “Радыяактыўныя цацкі”. Бэнд адразу задаў жарсці ў залю. Энэргічны рэгі з элементамі метала, класікі і яшчэ чорт ведае чаго  абудзілі народ ад спячкі. Музыкі адразу ж задалі ноту сваёй эпатажнасцю і  хуліганскай разняволенасцю, ўтрымліваючы залю ў зараджаным стане да самага канца. Мяркуючы па ўтрапёнаму “разкіўбасу” на танцполе, радыяактыўны гурт палюбіўся радыяцыйнай зоне:)
*

Падчас выступу “Цацак” раптоўна ажылі слайды з дыяпраектара на сцяне (а мы –та думалі,што за сіні прамакутнік з надпісам “няма сігналу” свеціцца ўвесь час за спінамі выступоўцаў?:). Эксперымент з праекцыяй бясспэчна мусіў выклікаць павагу да арганізатараў, калі б не перыядычныя глюкі. Час ад часу слайды змяняліся працоўным сталом, па якому хаатычна бегаў курсор у пошуках чарговага малюнку для відэашэрагу.  Гэтае глючнае слайдшоў доўжылася аж пакуль на сцэну не выйшлі віноўнікі свята гурт  “Цёплыя рэчы”.
*

На фоне смешных старых відэа-ролікаў гурт “Цёплыя рэчы” адспяваў прагназуема роўна і пазітыўна. Да гэтага часу ў натоўпе прыбыла яшчэ пару-тройку дзесяткаў чалавек. Усе масава прытанцоўвалі пад даўно знаёмыя рытмы. Невялічкую збянтэжанасць унёс стары хіт генацыд-блюз. Эфект песні быў узмоцнены трансляцыяй  на фоне дакументальнага відэа часоў айчыннай вайныі і нарэзкі відэаролікаў з адносна нядаўніх разгонаў грамадзянскіх акцый.
*

Скончылася ж усё, як мае быць, весела і па-сяброўску: віншаванні ,абдыманні, падзякі

Са свайго боку далучаюся да агульных віншаванняў . Зычу “Цёплым рэчам” натхнення і паболей вольнага часу для творчасці.

Thu, Dec. 9th, 2010, 03:35 pm
Эпілог

 

Вось і ўсё! Гэты запіс,мусіць, будзе апошнім у  маім ЖЧ-дзённіку. Адчуваючы незавершанасць пачатай справы, хачу падвесці рысу пад усім, што мяне ў свой час падштурхнула да яго стварэння.

“Летапіс” пачаўся каля 2 год таму раптоўна…і також раптоўна прыпыніўся.

2 гады разважанняў, эксперыментаў і расчараванняў, якім не выпала быць надрукаванымі ў ім, і ніколі ўжо не выпадзе. За 2 гады я, пэўна, развучылася пісаць, але навучылася думаць самастойна, аддзяляць дабро ад зла, вылучаць сапраўдныя каштоўнасці сярод непатрэбнага шлуння.

Прыкладна 2,5 гады таму я думала, што ўсё адносна добра і апазіцыя не мае рацыю.

2 гады таму я зразумела,што ўсё дрэнна і апазіцыя мае рацыю(недзе тут пачаўся мой ЖЧ)

0,5 год таму я пераканалася, што ўсё дрэнна і апазіцыя НЕ МАЕ РАЦЫЮ.

2 гады спатрэбілася мне. Колькі часу патрэбна вам, каб сфармуляваць сваю ўласную думку- 5,10 год?

Як доўга пад словам патрыятызм будзе хавацца прага да нажывы, колькі будзе доўжыцца бясконцы пошук ворагаў сярод сваіх, калі спыніцца падзел эфімернай улады. Калі вы нарэшце зразумееце дзеля чаго выходзіце на плошчу і якіх пераменаў хочаце ( і ці хочыце іх увогуле)? Дылетанства з прытэнзіяй, спрэс паказушнасць!

Гэта гульня? Тады пабойцеся, панове, Бога не кідайцеся такімі паняццямі як Радзіма, Годнасць, Змаганне.  Бо Радзіма-гэта не “эўрапейскія каштоўнасці”, Годнасць не мае палітычных перавагаў, а Змаганне –не вымяраецца у “сутках “ і грашовых адзінках.

Я не імкнуся нікога пераканаць, гэта немагчыма там, дзе развучыліся чуць. Дзе звычка замяніла здольнасць мысліць. Вы заслугоўваеце тое, што маеце…мы ўсе - заслугоўваем, бо не гатовыя прыняць іншае.

Зрэшты, СВАБОДА-гэта, у першую чаргу,  УЛАСНАЕ меркаванне… з яго і варта пачаць, панове!

 

Tue, Nov. 3rd, 2009, 01:01 am
Гомельскае ТБМ узнавіла сваю дзейнасць і….атрымала па шапцы

Весела жыць у слаўным горадзе Гомелі носьбітам нацыянальнай ідэі. Адноўленай гомельскай філіі Таварыства Беларускай Мовы цягам усёй падрыхтоўкі да культурнай імпрэзы проста перадыхнуць не давалі: з аднаго памяшкання ў другое змушаны былі прасіцца.
Добрая нагода: 2 лістапада - свята “Дзяды”.
А давайце нагадаем людзям пра гераічных продкаў? А давайце!
Дайце,калі ласка, нам памяшканне – наце вам Абласны Дом Творчасці!
Ці не занадта добра ўсё пачыналася?!Я ужо пачала верыць у цуды.
Сцэнар напісаны,запрошаны творчыя гурты, раздадзены парадку паўтысячы запрашэнняў, метадычна вядуцца перамовы з кіраўніцтвам Дома Творчасці…і на табе: за пару дзён да канцэрта нам паведамляюць ,што ніяк немагчыма яго правесці у залі ДТ. Бо абсталяваненне там раптоўна паламалася, ды так,што выправіць ці замяніць няма як. Акустычны варыянт ім ня коціць. Заля непадрыхтавана для такой колькасці людзей, і , увогуле, дырэктар першы раз чуе пра усё гэта.
Таварыства шалёнымі тэмпамі шукае альтэрнатыву. Знайшліся добрыя людзі у Гарадской
бібліятэцы імя Герцына, прытулілі нас, няшчасных. І усё б было добра, каб за 2 гадзіны да мерапрыемства нам не адмовілі у памяшканні.Як высветлілася, Міністэрства Культуры забараніла праводзіць канцэрт у сувязі з тым, што будынак яшчэ не цалкам здадзены ў эксплуатацыю.Хаця эксплуатавалася бібліятэка да нядаўняга моманту ў больш,чым поўным фармаце.
Увечары мы з’явіліся у ДТ пад выглядам наведвальнікаў канцэрту і запатрабавалі тлумачэнняў ды кнігу скаргаў- натуральна, што ні таго ні іншага не атрымалі- давялося выклікаць участковага і г.д.Такім чынам “канцэрт” у холе Дома Культуры усё ж адбыўся…толькі удзельнікамі былі іншыя асобы.
Вось яны гомельскія рэаліі : легальныя метады, нелегальныя,палітычыя матывы, непалітычныя- вынік адзін. Бяры кулямёт ды ідзі ў лес.
Выснова: наступным разам на перамовы з дзярж.установамі ідзі з віламі!

Mon, Jun. 15th, 2009, 10:44 am
Лета.Чонкі.Вайцюшкевіч.

13 чэрвеня у лагеры адпачынку “Чонкі” г. Гомеля адбыўся канцэрт.

Перад уваходам у кінаканцэртную залю вісела кідкая(па колеру маркера) шыльдачка,выведзеная чыёйсці стараннай рукой: “концерт хорошего настроения” –нішто не прадвесціла з’яўленне на сцэне выбітнага беларускага выканаўцы Змітра Вайцюшкевіча.
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки
Канцэрт пачаўся са спазненнем, ад чаго гледачы пачыналі нэрвавацца і бурчэць.Прамоўленыя артыстам па-беларуску словы прабачэння людзі відавочна не зразумелі.
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки
Пакуль тое-сёе, прысутныя ачомаліся, спыніліся недарэчныя міграцыі у залі, Зміцер крыху абвыкся –і, нарэшче, мы пачалі атрымліваць асалоду непасрэдна ад дзейства.
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки
ня ведаю, як пракаментаваць такі эмацыйны рух

 

Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

Трэба аддаць належнае: выканаўца не надта паглыбляуся ў тлумачэнні і прадмовы – тут гэта было б недарэчы. Пакуль я палявала на кадры нейкая жанчына нахілілася да мяне і, нібы перапрашаючыся, патлумачыла: “Тут у асноўным расіяне-яны не разумеюць беларускай мовы.”

Што ж , відаць не тая аўдыторыя. Хаця пасля канцэрта мы даведаліся, што менавіта расіяне і засталіся ў зале. Дызертыравалі ў асноўным “беларусы.”

Але, што б там не было, кожны атрымаў нарэшце, тое за чым прыйшоў сюды. Прынамсі, я была задаволеная, свяціліся ад радасці тыя, хто застаўся да канца, тыя ,хто атрымаў падарункі ад “Будзьма”. Хочацца думаць, што застаўся задаволеным і сам Зміцер.

Будьма чакаць яго наступлага візіта ў г. Омель!
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки
А вось і першы фанат творчасці Вайцюшкевіча. Хлопцу ніяк не сядзелася на месцы, таму ён вырашыў агледзець плакаты з партрэтам выканаўцы і прапанаваную муз. прадукцыю, а можа , нават, і прыцаніцца вырашыў.
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

Урокі хоравага спеву. Зміцер вырашыў нас разнявольваць...і у працэссе, магчыма, разняволіцца самому. Ня ведаю,як каму, але мне падалося, што і сам аўтар быў крыху скаваны. Ці ж Вам , Зміцер, прызвычайвацца да рознашэрснай публікі?!Хаця: век жыві – век вучыся.
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

А вось хор у нас атрымаўся не благі.
І напрыканцы- "СЯМЕЙНАЕ" ФОТА."Глава сям'і", Зміцер, чамусь схаваўся.
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки
вось такі адпачынак :)


Tue, Jun. 2nd, 2009, 05:41 pm
КУЛЬТУРНЫ г.Омель:)

ШАНОУНАЕ СПДАРСТВА ПАТРЫЁТ-НАЦЫЯНАЛIСТЫ:)
АЛЬБО ПРОСТА АМАТАРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МУЗЫЧНАЙ КУЛЬТУРЫ!
4.06.09
У ЗАЛI ГОМЕЛЬСКАГА ГЦК
АДБУДЗЕЦЦА (НАРЭШЦЕ) КАНЦЭРТ ВЫБIТНАГА БЕЛАРУСКАГА ВЫКАНАУЦЫ
З. ВАЙЦЮШКЕВIЧА!
8.000 РУБЛЁУ ЗА МОРА ЭМОЦЫЙ
ЧАКАЮ ВАС, ДАРАЖЭНЬКIЯ, У ЧАЦВЕР А 19.00!

Mon, May. 18th, 2009, 02:10 pm
«акальцаванасць» дрэваў як феномен гомельскага парку.


 <lj-cut text="Рада вітаць вас, даражэнькае маё спадарства, у знакамітым парку Румянцавых-Паскевічаў!

Раю вам вылучыць пару-восем вашых бескаштоўных хвілінак і прагуляцца са мной ўздоўж узбярэжнай у напрамку Лебядзінай сажалкі.Тыя, хто бываў у гэтых мясцінах, ужо, мусіць, адчулі экзатычную прыгажосць аднаго з самых выбітных паркаў Беларусі....Але...Божухна!!!Што гэта?!! ">

парк
Адно, другое...трэцяе дрэвы пазначаны кольцамі ссечанай кары!Што б гэта магло азначаць?!
парк

А вось і сляды сякеры...
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

Ідзем далей і натыкаемся на нешматзначную шыльдачку.Звярніце увагу:

парк
І тут жа побач дзесяткі пакрамсаных дрэваў.
Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

Давайце напружым свой мозг і узгадаем са школьнай батанікі, якую функцыю выконвае кара.І што будзе з дрэвам, калі яго пазбавіць кары. Дык няўжо ж нехта наўмысна... о, жах! На розум прыходзіць самае страшнае!

І тут жа узгадваецца злавеснае папярэджанне з жоўтай шыльдачкі (глядзі вышэй)

А можа (маячыць апошняя надзея), гэта злачынцы зайцы галоднай суворай зімой прарваліся скрозь паркавую ахову і папсавалі дрэвы?

Шкрабемся на тэрыторыю сажалкі (дзе ідуць будаўнічыя работы)і...пераконваемся ў сваім меркаванні. Вось тут зламысна пашкоджаныя зайцамі дрэўцы пяшчотна замазаныя...ЦЭМЕНТАМ(!)

Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

А гэтага нябогу цэментавыя прыпаркі не уратавалі:

Нажмите на фото для просмотра в полный размер или распечатки

А можа тыя ПРЫПАРКІ, каб мазгі ПРЫПАРЫЦЬ ;)  Зрабіце высновы самі .
БЕРАЖЫЦЕ ПРЫРОДУ!
</lj-cut>

Sun, Apr. 26th, 2009, 09:14 pm
Шляхам Чарнобыля

Гэта было страшнае, але жаданае вяртанне да жывой нябожчыцы. Вёска. Пасля Чарнобыльскага выбуху –яна павінна была знікнуць з добрушскай зямлі, але... яе хвароба сталася доўгай і пакутнай.Яна працягне яшчэ год 10-15 – а потым, скалечаная да непазнавальнасці, сканае разам з апошнімі жыхарамі, і невядома, ці будзе пахаванай.
Мне б не хацелася –няхай застаюцца тыя счарнелыя хаты, як напамін аб страшнай чалавечай непрадбачнасці. Няхай застаюцца...а ці доўга яны б прастаялі?Марадзёры цягнуць усё, што ацалела, не выключаючы метал і пенаблокі. Без асаблівага вагання зрываюцца 20-гадовыя дахі, забруджаныя неўміручымі радыянуклідамі. А самае страшнае, што галоўным марадзёрам у гэтых месцах ужо даўно стала дзяржава.
  Мой першы візіт у спусцелую хату. Я доўга не магла наважыцца. Стаяла, як быццам чакала, пакуль дзверы адчыніць сам гаспадар. Мяне злёгку біла дрыжыкамі. Вось мой няпэўны рух - дзверы з тужлівым стогнам паддаліся. З дзвярнога праёму зірнуў інтэр’ер. Умомант ад галавы да ступакоў мяне накрыла гарачай хваляй. А Ў грудзях нешта пахаладзела і балюча сцялася. На імгненне мне падалося, што я губляю прытомнасць...

Няма нічога страшнейшага за назіранне смерці, няма нічога больш паскуднага за апаганьванне памяці.

Мае наступныя візіты былі больш стрыманыя. Але да канца пазбаціцца хвалявання мне так і не ўдалося на працягу ўсяго прыбывання там.


Пазней, дома, мне некалькі разоў яшчэ на яве прымройваліся затравелыя вуліцы, якімі я ехала і чорныя здані нежылых дамоў паабапал. Дамоў прывідаў. Яны раствараліся ў наваколлі, нібы акварэльны эскіз пад дажджом... РАДЫЯЦЫЙНЫМ. Вялікая-вялікая вёска – вялікае-вялікае гора, неабсяжны боль. А сэрца сціскала абсалютна новае адчуванне чагосьці страшнага і няўмольнага, яно і зараз аднекуль усплывае разам з успамінамі. Баюся...гэта ўжо назаўсёды.

Божа!Божа Усемагутны!
Калі Ты ёсць, - злітуйся над намі і нашай зямлёю!
Не дапусці, каб трагічнае мінулае стала нашай будучыняй?!
Я хачу каб мае дзеці жылі, а вуліцы не зарасталі быллём...










 

Fri, Feb. 20th, 2009, 09:08 am
вершычак:)

Схамянайся ж ты, моладзь арліна!
У бок другі віхры веяць прымусь,
Бяры светач, ідзі за судзьбінай,
Ідзі з словам святым: БЕЛАРУСЬ!
                                                 Я.Купала

ЯШЧЭ НЕ АБУДЗІЎСЯ ПАТРЫЯТЫЗМ???ДАЛУЧАЙСЯ!

http://npacmopa.livejournal.com/6759.html

Thu, Feb. 19th, 2009, 08:37 am
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

ГЭЙ, СУМЛЕННАЕ СПАДАРСТВА, КАЛІ ТАКОЕ ЯШЧЭ ЗАХАВАЛАСЯ!

ХТО НЕАБЫЯКАВЫ ДА РОДНАЙ МОВЫ, УЛАСЛАЙ ГІСТОР-Р-Р-РЫІ ДЫ КУЛЬТУРЫ ПРОДКАЎ?! КАЛІ ВЫ ЯШЧЭ НЕ ЗГУБІЛІ РЭШТУ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СВЯДОМАСЦІ - МАЙЦЕ СВАЁ СЛОВА! ЗАПРАШАЮ ВАС ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ФЛЭШМОБЕ Ў АБАРОНУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
МЫ МУСІМ ЗВЯРНУЦЬ УВАГУ ГРАМАДСТВА НА МОЎНУЮ ДЫСКРЫМІНАЦЫЮ І ЎСКЛАСЦІ КВЕТКІ ДА ПОМНІКА БЕЛАРУСКАМУ АСВЕТНІКУ.
ГОДЗЕ СПАЦЬ!
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ! МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ- ГОМЕЛЬ.
ПА ПЫТАННЯХ ЗВЯРТАЙЦЕСЯ НА СКРЫНЮ :M.ASHKA@MAIL.RU
ПАДРАБЯЗНАСЦІ Ў ПРЫВАТ

Sat, Jan. 24th, 2009, 03:39 pm

Паважаныя сябры, ГМКГА ”Талака” абвяшчае конкурс на самае арыгінальнае прызнанне ў каханні .
Хутка 14 лютага. Удзельнікам конкурса прапануецца прызнацца ў каханні блізкаму чалавеку. Умова: прызнанне мусіць быць на беларускай мове. Журы будзе абіраць самае арыгінальнае і цікавае прызнанне. Прыз пераможцу - РАМАНТЫЧНАЯ ВЯЧЭРА Ў АДНОЙ З КАВЯРНЯЎ ГОРАДА ГОМЕЛЯ ДЛЯ 2-Х ЧАЛАВЕК.
Зрабіце арыгінальны падарунак на Дзень Святога Валянціна!

Просьба дасылаць прызнанні да 14.02.2009 на адрас talaka08@gmail.com.

Усе матэрыялы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце http://nashkraj.info.
Падрабязнасці на http://nashkraj.info

Read more... )

10 most recent